У Мінску кіроўца насмерць збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу на зялёнае святло
27 студзеня 2024 у 1706347260
«Зеркало»
У пятніцу, 26 студзеня, на адной з вуліц Мінска кіроўца збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Інфармацыя пра ДТЗ з'явілася ў тэлеграм-канале УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя здарылася 26 студзеня каля 20.15 на павароце з вуліцы Шафарнянскай на Гарадзецкую. За рулём быў 36-гадовы кіроўца. Пад колы яго Audi трапіла 60-гадовая жанчына.
- Яна перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны зялёны сігнал святлафора, - расказаў начальнік аддзялення МЭА ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Гарох. - Ад атрыманых траўмаў пешаход памерла на месцы здарэння.
На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ Першамайскага РУУС Мінска і следча-аператыўная група.
- Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што падчас павароту налева ці направа кіроўца абавязаны саступіць дарогу пешаходам, якія перасякаюць праезную частку па пешаходным пераходзе, - адзначыў Міхаіл Гарох. - А пешаходы павінныя пераканацца, што кіроўцы іх бачаць і саступаюць ім дарогу, пасля чаго перайсці праезную частку.
Чытайце таксама