Лукашэнка прызначыў новага адказнага за мабілізацыю ў Беларусі
3 кастрычнiка 2023 у 1696305720
«Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Расюка новым начальнікам галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Пра падпісанне адпаведнага ўказа паведаміла яго прэс-служба.
Андрэй Расюк раней быў камандзірам 361-й базы аховы і абслугоўвання цэнтральных органаў вайсковага ўпраўлення Беларусі.
Да яго пасаду начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі займаў Уладзіслаў Будзік. 14 жніўня Аляксандр Лукашэнка вызваліў яго ад пасады - Будзіка адправілі ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.