Святлана Ціханоўская заклікала дыпламатаў больш чым 30 краін спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў
10 студзеня 2024 у 1704915900
«Зеркало»
Лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета правялі ў Варшаве брыфінг для дыпламатаў з больш чым 30 краін. Палітык звярнулася да іх з просьбай спрасціць умовы легалізацыі для беларусаў, паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.
На сустрэчы прысутнічалі амбасадары Іспаніі, Нідэрландаў, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Чэхіі, Кіпра, Украіны і іншых краін - усяго больш за 30 дыпламатаў.
Святлана Ціханоўская расказала ім пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, згадала тых, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада (без права перапіскі і спатканняў са сваякамі і абаронцам. - Заўв. рэд.), і заклікала да больш рашучых дзеянняў па іх вызваленні з прыцягненнем міжнародных арганізацый.
Лідарка дэмсіл заклікала ўсе краіны спрыяць спрашчэнню працэдур легалізацыі для беларусаў: выдачы візаў, відаў на жыхарства, статусаў міжнароднай абароны. Ціханоўская таксама адзначыла, што ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя ў сакавіку гэтага года, пасля чаго будуць скіраваныя звароты да ўрадаў краін з просьбай прызнаць іх.
Асобна Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне еўрапейскай будучыні Беларусі. Яна адзначыла, што беларусам важна ўбачыць пазітыўную альтэрнатыву «рускаму свету», і заклікала краіны падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў.